Місія
Ствараць якасныя і сучасныя тавары для дому, гігіены і прафесійнага выкарыстання away-from-home з клопатам пра спажыўца, супрацоўніках, супольнасці і рэсурсах планеты. Прадукцыя “Біясферы” прызначана не толькі задавальняць патрабаванні розных груп спажыўцоў, але і выклікаць станоўчыя эмоцыі.
Слоган кампаніі “Мы ствараем вартасць” адлюстроўвае імкненне несці інавацыі, што робяць жыццё лепшым, ярчэйшым і больш камфортным. Мы ствараем вартасць у прадукце, у адносінах, у камунікацыях з нашымі спажыўцамі, партнёрамі і камандай.
Стратэгія
Стратэгію развіцця карпарацыі вызначаюць яе місія і вартасці.
Мы мкнёмся быць лідарам інавацый, каб стварыць прадукцыю за даданай вартасцю, што вызначае наш падыход да выкарыстання самага сучаснага вытворчага абсталявання, да пастаяннага пошуку альтэрнатыўных каналаў і рынкаў, да шырокага ўжытку крэатыўных рашэнняў у маркетынгу і камунікацыях, да строгага кантролю прадукцыйнасці і ўмоў працы, да фарміравання гнуткай арганізацыйнай структуры.
Наша амбіцыя — стаць самым буйным у Еўропе вытворцам і дыстрыб’ютарам тавараў для дому і гігіены, а таксама ў перспектыве 5 гадоў выйсці на рынкі Паўночная і Паўднёвай Амерыкі.
Наша стратэгія ўстойлівага развіцця ёсць неад’емная частка стратэгіі развіцця бізнэсу, таму ўжо сёння мы перапрацоўваем 100 % адыходаў вытворчасці палімернай прадукцыі, робім поўную ачыстку выкарыстаных у вытворчасці водных рэсурсаў, а таксама перапрацоўваем прыблізна 800 тон поліэтылену ў месяц, які з’яўляецца рэсурсам для нашай вытворчасці пакетаў на смецце. У 2020 годзе “Біясфера” пачынае выпуск біяпалімернай прадукцыі новага пакалення пад гандлёвымі маркамі “Фрэкен БОК”, ЛайKit і PRO service.